У гэтым сезоне ў Гродне ўпершыню ў Беларусі запрацуе адзіная аўтаматызаваная сетка велапраката. Праект «Хутка» распрацаваў мабільны дадатак, з дапамогай якога можна будзе ўзяць ровар у адным месцы і пакінуць у іншым. У траўні валанцёры будуць выпрабоўваць сістэму пракату, пасля выпраўлення знойдзеных недахопаў яна запрацуе для ўсіх.
Звычайныя кропкі, дзе можна арандаваць ровар, зараз працуюць так: трэба прад’явіць пашпарт, запоўніць дакументы, а пасля катання вярнуць яго строга туды, дзе ўзялі. У гэтым сезоне ўпершыню ў Беларусі запрацуе адзіная аўтаматызаваная сетка велапраката. Такі сэрвіс даўно існуе за мяжой. Пакатацца без папяровай цяганіны можна будзе ў Гродне, піша sb.by.
— Мы стварылі мабільны дадатак, які дазваляе ўзяць ровар у адным месцы, і пакінуць яго ў іншым, — тлумачыць аўтар праекта «Хутка» Антон Сямашка. — Пагадзіцеся, так значна зручней! Ня трэба вяртаць двухколавы транспарт у кропку А.
hrodna.life/articles/100-km-v-den-na-velosipede/
Новая спрошчаная сістэма пракату сур’ёзна павялічыць колькасць веласіпедыстаў. У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама пацвердзілі, што ідэю яны падтрымліваюць. Праект стартуе з сямі кропак арэнды і паступова будзе пашырацца.