Сацыяльны праект «Радзіны» запускае новую ініцыятыву для цяжарных — «План родаў» павышае упэўненасць у атрыманні пазітыўнага вопыту ў родах! «. На planrodov.radziny.by жанчыны Беларусі змогуць знайсці шмат неабходнай інфармацыі: правы ў родах, шаблоны афіцыйных дакументаў у радзільню, паэтапныя крокі ўзаемадзеяння з медперсаналам, адказы экспертаў на пытанні, рэальныя гісторыі беларусак.

Па рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб атрымаць станоўчы вопыт родаў, пры паступленні ў радзільню цяжарным пажадана мець «план родаў» у абменнай карце, загадзя складзены і абмеркаваны з пацыенткай.

«План родаў» — гэта спрошчаная назва афіцыйнай «Заявы аб уліку правоў і інтарэсаў у правядзенні родаў у радзільні». Гэта дзейсны інструмент, які дазваляе ўзгадніць правы, патрэбы і інтарэсы жанчыны ў радзільні ў заканадаўча абгрунтаванай форме, павысіць узровень адказнасці жанчын у працэсе нараджэння, наладзіць камунікацыі з медыцынскімі супрацоўнікамі.

Такім чынам, «план родаў» — цалкам легітымны дакумент. Яго можа напісаць і ўзгадніць любая цяжарная, якой прагназуюцца няўскладненай роды.

«План родаў» ужо выкарыстоўваецца беларускімі жанчынамі як у нашай краіне, так і пры родах за мяжой. Гаворка ідзе і пра парадзіх, і пра спецыялістаў перынатальнай сферы. Карыстальнікі рэсурсу planrodov.radziny.by змогуць убачыць рэальныя гісторыі маці, маці-акушэрак, доўл, гінеколагаў, адвакатаў.

Мэта ініцыятывы: падняць пытанне рэалізацыі правоў і адказнасці жанчын у родах. Задача: расказаць, што існуе эфектыўны спосаб арганізаваць для сябе, малога і медработнікаў роды ў радзільні найбольш прыдатным дадзенай парадзісе спосабам.

«У радзільні створаны ўсе ўмовы і магчымасці. Жанчыны самі не хочуць (свабоды выбару ў родах, прыняцця адказнасці, ведаць, рыхтавацца, вырашаць) … і адмаўляюцца ў 99% выпадкаў ад створаных умоў…» — напісала галоўная акушэрка-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя ў дыскусіі ў facebook.

Арганізатары лічаць, што ініцыятыва «План родаў» гатова падвысіць ўпэўненасць у атрыманні пазітыўнага досведу ў родах. # Планродоврб #radzinyby

Таксама актывісты ініцыятывы просяць жанчын, якія нараджалі ў Беларусі ў 2017−2019 гг., запоўніць анкету https://docs.google.com/forms/d/1073xH-0z-tYM30aVh6bDxLmso2mhU1pKlz8WKk1Jf3A/edit?usp=drive_web

У Беларусі з'явіўся рэсурс па стварэнні «плана родаў»