Гродзенскую вобласць прызналі лепшай у эканамічным развіцці за мінулы год

Па выніках 2018 года Гродзенская вобласць стала лепшай у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. За гэта дасягненне шыльда са згадваннем рэгіёну трапіла на Рэспубліканскую дошку гонару, піша vgr.by.

Абноўленую дошку пашаны адкрылі на плошчы Дзяржаўнага сцяга 30 красавіка. Туды занесена 59 пераможцаў, паведамляе БелТА. Лепшымі сталі Гродзенская, Мінская вобласць і горад Мінск. Сярод раёнаў лепшым прызналі Астравецкі. Яшчэ аднаго «прадстаўніка» вобласці - Гродзенскую тытунёвую фабрыку — адзначылі ў раздзеле «Прамысловасць».

Занясенне на Рэспубліканскую дошку гонару накіравана на заахвочванне лепшых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і павышэнне яе дабрабыту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024