Настаўніца са Скідзеля выйграла ў каманды знаўцаў гульні «Што? Дзе? Калі?» У Беларусі

У мінулую пятніцу ў эфіры тэлеканала АНТ настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Скідзеля Наталля Чаркес паспяхова згуляла з камандай Сяргея Буяна. Яна даслала відэапытанне, у якім, стоячы каля цікавай металічнай канструкцыі, паведаміла, што знаходзіцца ў Польшчы. І прапанавала знаўцам адгадаць, што гэта за прыстасаванне. Гаворка ішла аб канструкцыі, усталяванай паблізу пешаходнага пераходу, якая дазваляе веласіпедысту не спешвацца ў чаканні зялёнага святла. Досыць пад’ехаць да яе, паставіць нагу на падножку, а рукой трымацца за верхнюю частку. Своеасаблівай падказкай быў шум машын, паведамляе rgazeta.by.

Калі каманда прыступіла да абмеркавання, адзін з гульцоў на першых секундах агучыў правільны адказ. Але па заканчэнні хвіліны адказваць даверылі Дар'і Шаўцовай. Тая выказала здагадку, што дадзеная канструкцыя прызначаецца для лыж. Так Наталля Чаркес выйграла ў знаўцаў 200 рублёў.

Наталля Чаркес прызналася, што перадачу глядзіць яшчэ з часоў Савецкага Саюза. І не проста глядзіць, а аналізуе, хварэе за гульцоў. Прыкладна год таму, знаходзячыся з дочкамі ў Беластоку і заўважыўшы то самае прыстасаванне, у яе галаве мільганула думка зняць яго і адправіць у выглядзе пытання на любімую перадачу. Амаль год не было ні слыху ні духу. Вырашыла, што, магчыма, пытанне здалося занадта лёгкім. І вось прыкладна месяц таму на электронны адрас Наталлі Чаркес прыйшоў ліст, што яе пытанне будзе ўдзельнічаць у гульні. Паглядзела адну перадачу, другую… Нічога не было. А ў пятніцу вечарам сталі тэлефанаваць вучні, знаёмыя, маўляў, уключай тэлевізар!

Радасці было столькі, што не перадаць словамі, успамінае Наталля Чаркес. І, між іншым, ужо падумвае, адправіць на «Што? Дзе? Калі?» яшчэ адно пытанне. Якое? Убачым пазней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стаматалогія патаннее: новыя тарыфы на платныя паслугі ўстанавілі ў Беларусі

Гранічныя максімальныя тарыфы на стаматалагічныя паслугі ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Частка паслуг патаннее. Новыя…

23 мая 2024

Аўтобусы з Гродна на Аўгустоўскі канал вернуцца летам 2024

Рух аўтобусаў па прыгарадным маршруце № 295С "Гродна - Аўгустоўскі канал" пачнецца з 1 чэрвеня.…

23 мая 2024

Супрацоўніцу РАУС у Астраўцы звольнілі пасля рамана з калегам. Яго жонка з МНС распавяла пра здраду

Раней Hrodna.life распавядаў, што жыхарку Астраўца судзілі за апублікаванае ў «Аднакласніках» сумеснае фота яе мужа…

22 мая 2024

Каранік перасцярог дзяцей ад мары стаць прэзідэнтам Беларусі

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама і былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў, ці хоча стаць прэзідэнтам…

22 мая 2024

Нерухомасць тыдня: чатырошка ў «сініх дахах» з відам на парк і мэбляй на заказ

Чатырохпакаёвая кватэра з дызайнерскім рамонтам па вул. Савецкіх пагранічнікаў, 122 прадаецца ў Гродне. Выгляд з…

22 мая 2024

У Гродне адрамантуюць дворык музея гісторыі рэлігіі: сцены патрэскаліся, у залы трапляе вада

Унутраны дворык Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі мае патрэбу ў рамонце. На сцяне выгарэла фарба,…

22 мая 2024