Навіны

Торт банкуху з 60 яек з Гродзеншчыны могуць унесці ў спіс культурнай спадчыны

Традыцыйны торт банкуха з Свіслацкага раёна можа быць унесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Зараз рыхтуюцца неабходныя матэрыялы для надання гэтага статусу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Дзянісава.

У пасёлку Поразава, што на самым краі Белавежскай пушчы, захавалі майстэрства прыгатавання банкухі. Да гэтага часу невядома, адкуль быў прывезены рэцэпт. Падобны пірог пад назвай сэнкач выпякаюць у Польшчы, а ў Літве такі торт вядомы як шакоціс.

Ён, вядома, адрозніваецца ад сваіх замежных аналагаў. Гаспадыні з Поразава ўдасканалілі рэцэпт і тэхналогію вытворчасці. «Гэта своеасаблівы брэнд не толькі Поразава, але і Свіслацкага раёна. У іншых рэгіёнах падобную страву не гатуюць. Наданне высокага статусу дазволіць захаваць унікальны рэцэпт, адрадзіць традыцыі яго падрыхтоўкі», — распавяла Святлана Дзянісава. Калісьці банкуха была абавязковым атрыбутам любога вяселля. Мясцовыя гаспадыні нават спаборнічалі паміж сабой — у каго торт атрымаецца самым высокім і галінастым. Свае рэцэпты бераглі і перадавалі толькі ў спадчыну.

Сёння, напрыклад, майстэрствам прыгатавання банкухі валодаюць мясцовыя жыхаркі Алена Казюк і Ганна Шалкевіч. Пенсіянерцы Алене Казюк перадала рэцэпт і ўменне пячы торт яе свякроў. «Вельмі важна захаваць традыцыю. Прыемна, што зараз усё часцей на вяселлях з’яўляецца гэты торт. Людзі памятаюць смак банкухі, плюс яна доўга захоўваецца. Магчыма, моладзь не бярэцца за прыгатаванне толькі па той прычыне, што гэтаму торту трэба надаць вельмі шмат часу», — прызнаецца Алена Казюк. Яна падкрэслівае, у адзіночку банкуху ня прыгатуе нават самая дасведчаная гаспадыня.

Поўны цыкл падрыхтоўкі займае каля 7 гадзін. Для цеста патрабуецца, напрыклад, 60 яек. Кожны жаўток падаецца паасобку. Пякуць банкуху на бярозавых паленах. Рыхтуюць і спецыяльнае верацяно. Па чарзе на працягу 4−5 гадзін адна гаспадыня круціць верацяно, другая — палівае яго цестам. Пасля выпякання торт выкладваюць на падушку або ручнік. Сам торт дзякуючы асаблівай тэхналогіі выпякання чымсьці падобны на елку: калі яго разрэзаць, можна ўбачыць і «гадавыя» кольцы, як на зрэзе сапраўднага дрэва. Як кажуць гаспадыні, з душой прыгатаваны торт ня чарсцвее на працягу паўгода.

У спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ўжо ўнесены больш за два дзесяткі рэгіянальных страў з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна — ад жытняга хлеба і дранікаў да бульбяной бабкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024