Як будуць святкаваць 9 мая ў Гродне: падрабязная праграма

У Дзень Перамогі, 9 траўня, гродзенцаў чакае выстава ўзбраення сучаснай арміі, аўтамотапрабег і святочны салют, піша vgr.by. Падрабязная праграма гарадскіх мерапрыемстваў па лакацыях.

Плошча Леніна

10: 00−10: 30 — урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі;

11: 00−16: 00 — «Канцэрт на перадавой», святочная праграма з удзелам музычнага тэатра «Рада», духавых аркестраў і народных ансамбляў;

16: 00−18: 00 — «Пад песні 40-х», танцавальная праграма;

18: 00−21: 00 — «А шостай гадзіне вечара пасля вайны», вялікі святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі;

з 11:00 — арт-кафэ «Пад адкрытым небам».

Плошча Тызенгаўза

10:00−16:00 — «Радзімы нашай аплот», інтэрактыўная выстава ўзбраення сучаснай арміі.

Парк Жылібера

10:30−11:00

  • цырымонія ўскладання ля помніка загінулым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў парку ім. Ж. Э. Жылібера;
  • праходжанне парадных разлікаў Гродзенскага гарнізона па вул. Дзяржынскага;

10:00−17:00 —«Паўстанкі ваеннай пары», праца тэматычных пляцовак:

  • «За Перамогу!», літаратурна-мастацкі штаб;
  • «Памятае Гродна той кветны, яркі май», канцэртная праграма;
  • «75-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца», інтэрактыўны гарадок;
  • «Слава Перамогі ў сэрцах пакаленняў!», моладзевы прывал;
  • «У славу Вялікай Перамогі!», пляцоўка памежна-мытнай службы;
  • «Партызанская паляна»;
  • «Ваенны шпіталь»;
  • «Дзякуй ад тых, хто не ведае вайны!», святочная праграма на сцэне летняй эстрады.

У парку арганізуюць гульнявыя і фотозоны, атракцыёны, батуты, пачастунак салдацкай кашай, будуць працаваць акторы-аніматары, святочны гандаль «Вялікі ваенны буфет».

Вуліца Савецкая

12: 00−17: 00 — «Песні Перамогі на вуліцы Савецкай», канцэрт кавер-гуртоў, бардаў і вулічных музыкаў;

14: 00−16: 00 — «Люблю мой край, старонку гэту», канцэртная праграма ля моладзевага цэнтра «Гродна» з удзелам ветэранскіх харавых калектываў горада;

10: 00−19: 00 — выстава-кірмаш сувеніраў ручной работы.

Плошча Савецкая

12:00−16:00 — «Перамога ў сэрцы кожнага жыве!», культурна-спартыўнае свята: выстава рэтратэхнікі пры ўдзеле аматарскага аб’яднання культурна-гістарычнага автомотоклуба «Вінтаж», аматарскага аб’яднання «ТэхнаДром»; выстава-экспазіцыя калекцыянераў «Мая краіна, мой горад»; спартыўны гарадок.

Вуліца 1 Мая — Савецкая плошча

11:30 — «Прабег Перамогі», гарадскі аўтамотапрабег з ускладаннем кветак каля помнікаў.

Курган Славы

22: 00−22: 55 — «Гэты дзень мы набліжалі як маглі», вячэрні канцэрт;

22: 55−23: 00 — акцыя «Спяем Дзень Перамогі разам»;

23:00 — святочны салют.

Мікрараёны

18: 00−20: 00 — акцыя «А шостай гадзіне вечара пасля вайны», канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі, на пляцоўках:

  • каля адміністрацыі Кастрычніцкага раёна (вул. Гагарына, 18/2),
  • СШ № 34 (Індурская шаша, 14),
  • СШ № 7 (вул. Курчатава, 7),
  • СШ № 27 (вул. Ліможа, 47),
  • гімназіі № 2 (вул. Болдзіна, 10б),
  • на агляднай пляцоўцы (вул. Дарвіна).

hrodna.life/2019/05/06/na-kalenyah-da-9-maya/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024