Навіны

Каб захаваць могілкі на Антонава, шукаюць спонсараў

Найстарэйшыя ў Беларусі могілкі на вуліцы Антонава даўно хочуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але найперш самыя каштоўныя помнікі трэба рэстаўраваць. За чый кошт, пакуль незразумела, піша vgr.by.

Хаваць у гэтым месцы пачалі яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, а ў 1973 годзе могілкі зачынілі. Цяпер дазволеныя толькі падзахоўванні блізкіх сваякоў.


Тут знайшлі супакой значныя для Гродна асобы: маці паэта Максіма Багдановіча, рускі ваенны дзеяч і дыпламат, генерал-лейтэнант, герой Айчыннай вайны 1812 года Сяргей Ланскі, купцы Мураўёвы, знакаміты лекар Аляксандр Тальгейм, заснавальнік Гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі, пісьменніца Эліза Ажэшка, паэт Міхась Васілёк, дырэктар Гродзенскай школы акушэрак Канстанцін Кемарскі, маскоўскі губернскі архітэктар Васіль Нябольсін і іншыя. Усяго на старадаўнім цьвінтары каля 8000 пахаванняў, прыкладна тысяча — асабліва каштоўныя. Многія помнікі разбураны, раскралі, сувязь з сваякамі пахаваных амаль страчана.

— Трэба вызначыць самыя каштоўныя магілы, запрасіць вопытных рэстаўратараў. У рамках транспамежнага супрацоўніцтва пададзена заяўка на атрыманне гранта на інвентарызацыю могілак. Ёсць ужо некалькі спонсараў, гатовых дапамагчы з рэстаўрацыяй магіл, — распавёў гісторык-краязнаўца Андрэй Вашкевіч, які ўваходзіць у раду па гісторыка-культурнай спадчыне Гродна.

Пакуль жа ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны плануюць унесці каля дзесяці магіл, у тым ліку Элізы Ажэшкі, купцоў Мураўёвых, Канстанціна Кемарскага, маці Максіма Багдановіча.


Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024