Гаворка ідзе пра барэльеф, які павінен упрыгожыць уязную групу замка. Мяркуецца, што ён будзе мець геральдычную накіраванасць. Адзін з прапанаваных праектаў ужо абнародаваны. Гэта варыянт, створаны УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект», піша sb.by. Ён грунтуецца на элементах афармлення грабніцы караля Стэфана Баторыя ў Кракаве: менавіта па перыядзе яго праўлення рэстаўруецца Стары замак.

Гродзенскі аблвыканкам прапанаваў грамадскасці абмеркаваць афармленне брамы Старога замка
Прапанаваны да абмеркаванняў варыянт афармлення. Фота Гродзенскага аблвыканкама
Да дыскусіі падключыўся і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

— Прапанаваны праект франтона можна ўзяць за аснову, але яго геральдычная праграма патрабуе істотнай карэкціроўкі, — агучыў афіцыйны пункт гледжання Аляксей Шаланда, загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі.

Навукоўцы парэкамендавалі больш сур’ёзна паставіцца да гісторыі нашай краіны пры вызначэнні гербаў, якія павінны ўпрыгожваць цэнтральны ўваход у замак, а таксама перагледзець логіку іх размяшчэння. Акрамя таго, лацінскае выказванне «LEX VITAE CONTINUUM LUX» — «Закон жыцця — бесперапыннае святло» рэкамендавана замяніць на геральдычны подпіс «STEPHANVS D (EI). G (GRATIA). R (EX). P (OLONIAE). M (AGNVS) .D (VX) .L (ITVANIAE) .ETC» — «Стэфан, кароль польскі, вялікі князь літоўскі і г. д.».