РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» увойдзе ў склад ДВА «Белэнерга». Адпаведны ўказ № 172 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дадзенае рашэнне прынята з мэтай павышэння эфектыўнасці арганізацыі эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і стварэння адзінага тэхналагічнага комплексу Беларускай энергетычнай сістэмы.