Учора каля двух гадзін дня ў Зэльвенскім раёне 35-гадовы мінчанін на «Опелі» рухаўся па аўтадарозе «Масты — Ружаны» у накірунку гарпасёлка Зэльва. Ён адцягнуў увагу ад кіравання і з’ехаў на правую абочыну, затым на левую, у выніку чаго перакуліўся, паведамляе ДАІ Гродна.

Пасажыр аўтамабіля, маленькае дзіця 2019 года нараджэння, якое знаходзілася ў дзіцячым ўтрымліваючым прыстасаванні, атрымала цялесныя пашкоджанні, пасля якіх было дастаўлена ў бальніцу, дзе памерла. Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў ходзе праверкі.