З сярэдзіны мая пачалося будаўніцтва новага аб’екта на вуліцы Урыцкага. Там плануюць збудаваць амаль дакладную копію дома, які знеслі ў 2010 годзе.

На аб’екце распавялі, што працы па ўзвядзенні трохпавярховага будынка расцягнуцца больш чым на год. У будучыні там можа адкрыцца гасцініца з гандлёвымі кропкамі.

Праекціроўшчыкі пастараліся стварыць праект — дакладную копію старога дома, які ў 2010 годзе прызналі аварыйным і знеслі. У новым будынку з’явіцца яшчэ дадатковая зашклёная прыбудова.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]