Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Навагрудскі аграрны каледж выйграў грант Еўрасаюзу: набудуць электратрактар для экалагічнага земляробства - Hrodna.life - навіны Гродна

Грант Еўрасаюзу выйграў Навагрудскі аграрны каледж. Яму набудуць электратрактар, які перададуць у чэрвені, калі Наваградак будзе прымаць XV Рэспубліканскі экалагічны форум, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Тэхніку плануюць выкарыстоўваць у навучальным працэсе. Да таго ж, у каледжы пачалі рыхтаваць спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя. Цікавасць да новага кірунку ў абітурыентаў вялікая, бо ў Наваградку сёння актыўнымі тэмпамі рэалізуюцца праекты ў рамках стварэння «зялёнага горада».

— Я даведалася з раённай газеты, па тэлебачанні таксама паведамлялі, што ў нашым горадзе адкрываюцца новыя спецыяльнасці. І я вырашыла, чаму б не паспрабаваць. Экалогія — гэта наша будучыня, — кажа Дар’я Саўко, навучэнка Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

— У 2014 годзе горадам быў распрацаваны план дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю. І, уласна, з гэтага пачаўся наш удзел у рэалізацыі міжнародных грантаў, — кажа Алена Сялевіч, першы намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама.

На сённяшні дзень агульны аб’ём фінансавання па дадзеных праектах у эканоміку раёна склаў больш за 6 мільёнаў долараў ЗША. Да верасня каля інтэрната каледжа плануюць скончыць устаноўку ветрака і сонечных панэляў. Гэта дазволіць эканоміць на электрычнасці і наглядна паказваць навучэнцам прынцып працы «зялёнай эканомікі».