З 6 па 23 чэрвеня ў Гродне праходзіць гастрафэст — фестываль ежы. Падчас яго гродзенцы змогуць пакаштаваць сэты ўстаноў-удзельніц па фіксаваным кошце 19 рублёў.
15 устаноў прыгатуюць сэты, якія ў поўнай меры раскрыюць іх кухню. Адно з асноўных патрабаванняў да іх — крэатыў і цікавыя, выгадныя пазіцыі, якія змогуць здзіўляць гасцей на працягу фестывалю.
Кавярня «Веранда»
- Сэт эклераў з ласосем, сметанковым сырам і гуакамоле
- Халодны тайскі суп з баклажанамі, чукой, агурком, мятай і тобіка
- Лазання з куранём, рыкотай і шпінатам
- Семіфрэда з ягадамі, белым і малочным шакаладам, безэ і пясочным печывам
Агульная вага: 830 гр
Гастрабар «Гудзіні»
- Поке з курыцай у кімчы
- Свіное кары з булгурам на какосавым малацэ
- Спрынг ролы з бананам і двума відамі шакаладу
Агульная вага: 1370 г
Бар «Фарадей»
- Чыкенбургер з Коўл-слоу і соусам Сальса вердэ
- Класічны хот-дог
- Бульба па-тэхаску
- Чыпсы бульбяныя
- Сарбет з чорнай парэчкі з абляпіхавым соусам
Агульная вага: 1080 г
Рэстаран-паб «Грынвіч»
- Салата з вэнджанай курыцай, ананасам і хатнім маянэзам
- Антрэкот з ялавічыны з паленай каляровай капустай і падліўкай з цёмнага піва
- Грачанае марозіва з кляновым сіропам
Агульная вага: 1080 г
Рэстаран «Бакст»
- Капрезэ
- Гарбузовы крэм-суп
- Стейк з ялавічыны су-від з храбусткой гароднінай
- Дэсерт «Напалеон»
Агульная вага: 775 гр
Піцэрыя «Форно»
- Піца «Далікатная» з італьянскай вяндлінай «Прашута круда»
- «Polpette di tonno»
- «Капрэзэ класіка»
- Цытрынавы сарбет
Агульная вага: 900 гр
Pizza Smile
- Піца Рымская з ласосем BBQ і мідыямі
- «КартаFan» з курыцай
- Салата гарачая з ялавічынай і японскім чука
- Італьянская брускета з печанымі баклажанамі
- Храбусткія палачкі з марской соллю і пікантным соусам
Агульная вага: 1000 гр
Грыль-бар «Хані Кабані»
- Ростбіф з ялавічнай выразкі
- Свіное рабро су-від у глазуры
- Смажаныя крылы па-тайску
- Міні-бургер
- Салата «Коўл-Слоу»
- Салата з печанай гародніны
- Люля-кебаб з запечанай бульбы
- Соус сырны
- Соус «Цэзар»
- Клубніцы ў жэле з шампанскага
Агульная вага: 920 гр.
Basta Pasta
- Брускета з сальсы з хатняга хлеба
- Паста «Лазье» (хатняя)
- Сезонная салата Дзі Пола
- Бананавы дэсерт з карамельным топінгам
Агульная вага: 865 гр.
Рэстаран «Стары Горад»
- Салата з курынай печанню, свежай гароднінай і соусам
- Балгарскі халодны суп «Таратор»
- Хлебныя палачкі з кунжутам
- Свіная выразка су-від з бруснічным соусам з залацістымі дранікамі
- Хатні дэсерт з арэхавай начынкай і клубнічна-персікавым соусам
Агульная вага: 920гр
Кавярня «Панарама»
- Суп гаспача таматна-клубнічны з крэветкамі
- Легкі салат з сырам мацарэла
- Траска са спаржай
- Клубнічны мус
Агульная вага: 1020 гр
Летняя кавярня «Санвино»
- Паштэт з курынай печані з абляпіхавым сочывам і багетам з алівамі і вяленымі
таматамі - Печаны баклажан з таматамі чэрі, грэцкім арэхам, фетай і вэнджаным сметанным крэмам
- Паэлья з куранём, чарыза і морапрадуктамі
- Клубнічны гаспача з ванільным марозівам, чорным перцам і
шакаладам
Агульная вага: 1050 гр
Кавярня «Паланэз»
- Брускета з тапенадай і духмянай сальсай
- Халодны суп з крэветкамі і сухарыкамі
- Дуэт з свіной выразкі і курынага філе з пікантным гарчычным соусам
- Лёгкая зялёная салата
- Залацістая бульба
- Асарці з баклажанаў і памідораў, абсмаленых на грылі з тварожным сырам
- Фруктова-ягадны сарбет
Агульная вага: 1 130 г
Рэстабар «Гранат»
- Лёгкая салата (свежыя лісце салаты, рукалы, таматы чэрі)
- Мексіканскае тако з сальсы
- Курыныя крылы на грылі ў мядовым марынадзе
- Каўбаскі свіныя, запечаныя на грылі
- Свіны шашлык з гароднінай
- Бульба, запечаная ў лупіне
- Кукуруза на пажагах
- Міжземнаморскі соус айолі
- Жэле кубік з клубнікі і клубнічнага смузі
Агульная вага: 800 гр
Кавярня «Беласток»
- Халаднік з шчаўем
- Луста з хатнім курыным паштэтам і абляпіхавым джэмам
- Слімак у часнычным алеі
- Свіны кумпяк з ягадамі ядлоўца, класічныя дранікі з хатняй квашанай капустай і маласольнымі гуркамі
- Груша тамлёная ў віне з грэцкімі арэхамі і мёдам
Агульная вага: 1000 гр
Захаваецца гульнёвая механіка па зборы штампаў пры наведванні устаноў. Гасцей фестывалю чакаюць падарункі і бонусы ад брэнда Lillet, а таксама генеральнага партнёра ўсёй серыі фестываляў Альфа-Банка. Каб трапіць на фестываль, дастаткова прыйсці ў любую з устаноў-удзельніц. У перыяд правядзення арганізатары рэкамендуюць браніраваць столік загадзя.
Трымальнікі карт банка атрымаюць дэсерт ад устаноў падчас наступнага наведваньня.