На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка.

«Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі «, — пішуць арганізатары збору.
Чым унікальная сядзіба Храптовічаў?
— яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім Храптовіч;
— тут знаходзілася адна з самых вялікіх публічных бібліятэк таго часу, куды прыязджалі працаваць польскі кароль Аўгуст II, вядомы вучоны Пачобут, прафесар права Данілавіч, паэты Міцкевіч, Сыракомля, Чачот і іншыя;
— у маёнтку Храптовічаў амаль на стагоддзе раней было адменена прыгоннае права;
— у «Мураванцы», якую многія прымаюць за замак праз чырвоную цэглу і незвычайны выгляд, вырабляліся вытанчаныя сыры па швейцарскай тэхналогіі.

Фонд «Шчорсы і Храптовічы» быў заснаваны, каб не даць загінуць гэтаму гістарычнаму помніку, зрабіць гэты куток па-сапраўднаму прыгожым, каб ён «ажыў» і цешыў вока наведвальнікаў, выклікаў пачуццё гонару, а не шкадавання.Велізарную дапамогу ў захаванні сядзібы аказваюць валанцёры. За перыяд летніка у 2017 і 2018 гадах імі былі расчышчаны ад зараснікаў і хмызнякоў 2/3 ўнутранага двара «Мураванкі», прыбраныя завалы смецця і галінак над падмуркам палаца, ачышчаны ўчастак ангельскага парка.У 2019 запланавана расчыстка меліярацыйнага канала, каб ліквідаваць падтапленне сядзібнага парку. Ужо сфармаваныя 3 атрады студэнтаў з 14 ліпеня па 25 жніўня. І ў той жа час ёсць праблемы з фінансаваннем правядзення летніка.

На што пойдуць сабраныя сродкі?
— заказ аўтобусаў для дастаўкі валанцёраў з Мінска і назад;
— прылады для працы валанцёраў;
— дапамога ў харчаванні валанцёраў;
— рэквізіт для правядзення культурных мерапрыемстваў.


Праекты з Гродзеншчыны — сярод найлепшых па захаванні культурнай спадчыны


Арганізатары пішуць, што заўсёды рады любой дапамозе і кансультацыі, прымуць ахвотныых правесці лекцыю, творчае выступленне, майстар-клас і вельмі чакаюць добраахвотнікаў на кухню нават на пару дзён.
Падрабязную інфармацыю аб Фондзе і сядзібе можна даведацца на сайце — www.chreptowicz.com.
Кантакты для сувязі: +375 29 631 89 08 Ганна Булда
[email protected]