Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863−1864 гадоў шукае валянтэраў для дапамогі 22 лістапада на цырымоніі перапахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Падаць заяўку на валянтэрства можна праз Google-форму, піша «Радыё С**бода».

Камітэт шукае валянтэраў для:

  • грамадзкай ганаровай варты
  • ускладаньня вянкоў паўстанцаў;
  • іншай дапамогі на Катэдральнай плошчы ў Вільні.

Колькі чалавек трэба? Неабходна мінімум 50 чалавек, пажадана болей, напісаў С**бодзе сябра камітэту Кірыл Атаманчык.

Колькі чалавек падаліся? 14 заявак атрымаў камітэт на момант публікацыі. Паводле Атаманчыка, прыкладна аднолькавая колькасьць людзей падалася на розныя задачы.