Да такога ў аўташколе не рыхтуюць: на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў паміж аўтамабіляў прабегла аленяня. Гэта было сёння ранкам, 18 чэрвеня. Запісам са свайго рэгістратара падзялілася Вольга, піша autogrodno.by. Яна паспела заўважыць нечаканага госця і знізіла хуткасць.

Само жа аленяня ледзь не стукнулася аб універсал, які праязджаў міма, але паспеў прыпыніцца і пабег далей праз дарогу.

Ня ўзгадаем, каб дзікая жывёла забягала так далёка ўглыб Гродна. Так, 9 траўня ў раёне вул. Лідскай быў заўважаны малады лось. Крыху раней жывёл бачылі ў раёне вуліцы Магістральнай, у Гібулічы, у раёне вул. Гожскай, а таксама ў мікрараёне Альшанка.

Верагодна, аленяня ўсё яшчэ бегае ў раёне вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, будзьце ўдвая больш уважлівымі.