Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

У Гродне стартуе незвычайны праект «Канцэрты на балконе». Яго падрыхтавалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі.

Удзельнікі канцэрта будуць сустракацца са сваімі прыхільнікамі на пешаходнай вуліцы Савецкай па аўторках у ліпені, піша grodnonews.by.

IMG_20170603_185451_HDR.jpg

Арганізатары дапамогуць гасцям і жыхарам Гродна праз добрую музыку, чароўны вакал і пазітыўны настрой ператварыць доўгія летнія вечары ў незабыўныя сустрэчы.

Кожны выступ найлепшых салістаў і музыкаў філармоніі абяцае быць маленькім святам з сюрпрызам.

Чатыры «Канцэрты на балконе» можна будзе паглядзець 2, 9, 16 і 23-га ліпеня. Пачатак у 19:00.

IMG_20170603_184558_HDR.jpg
IMG_20170603_184755_HDR.jpg