Літва праз засуху папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень Віліі

Літва папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень ракі Віліі (Нярыс), якая працякае па абодвух краінах, з-за рэзкага падзення ўзроўню ў выніку засухі, заявіла ў сераду Міністэрства навакольнага асяроддзя, піша n*.by.

Міністр Кястуціс Мажэйка праінфармаваў Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі аб тым, што ў рацэ Нярыс (Вілія) на тэрыторыі Літвы зрабілася крытычная сітуацыя. Па словах міністра, зніжэнне ўзроўню вады пагражае экасістэмам, флоры і фауне Нярыса, а таксама суднаходству ў Літве і Беларусі.

«Мы спадзяемся, што суседзі прымуць да ўвагі сітуацыю пры рэгуляванні ўзроўню вады ў Нярысе. Яны могуць запусціць больш вады і гэтак дапамагчы воднай флоры і фаўне», — прыводзяцца ў паведамленні словы Мажэйка.

Паводле службы гідралогіі, узровень вады ў Віліі на тэрыторыі Літвы крытычна нізкі: у цяперашні час на 41 см ніжэй за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавыя значэнні.

Вілія (па-літоўску Нярыс) цячэ праз Вільню, Кернаву і ўпадае ў Нёман каля Каўнаса.

Ля вытокаў Віліі знаходзіцца Вілейскае вадасховішча, таму ў Беларусі ёсць магчымасць павысіць узровень вады ў рацэ, адкрыўшы шлюзы, адзначае Дэлфі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024