Навіны

У гродзенскіх кавярнях можна купіць падвешаную каву. Як гэта працуе?

Падвешаная кава — гэта аплачаная кава, якую пакінулі для іншага кліента. Так рабілі ў Неапалі, каб выпіць кавы маглі бяздомныя і тыя, хто не можа сабе гэта дазволіць. Цяпер традыцыя дайшла да Гродна — у нас падвешаная кава ёсць у кавярні «КоФеКо» і ў «Гарадзенскай кавярні».

У арыгінале гэта называецца сaffè sospeso. Кліент атрымае адзін кубачак кавы, а заплаціць за два. За кошт гэтага, бяздомныя і беднякі могуць дазволіць сабе зайсці ў кафэ і спытаць, ці не «прытрымаў» барыста лішняга напою. Калі да гэтага хто-небудзь з наведвальнікаў замаўляў «каффэ саспэза», то афіцыянт можа пачаставаць кліента бясплатнай кавай. У Еўропе традыцыя прыжылася і… памерла, а ў Гродне такое толькі пачынае практыкавацца.

У кавярні «КоФеКо», якая нядаўна адкрылася, кажуць, што гэтым карыстаюцца. У дзень тут пакідаюць адну-дзве падвешаныя кавы.

— Забіраюць з хуткасцю святла. Карыстаюцца магчымасцю абсалютна ўсе, не скажу, што бедныя. Бачаць, што ёсць смачная кава — ведаюць прыкладна яе смак, і забіраюць, — кажа барыста.

www.instagram.com/p/Bw9−6HVHQ51/

Убачыць, ці ёсць падвешаная кава, можна на дошцы каля стойкі. Дырэктар установы Таццяна кажа, што хацелася б частаваць тых, хто не можа сабе гэта дазволіць, як гэта было першапачаткова задумана. Распавядаць пра такую ​​опцыю спрабуюць праз інстаграм.

У «Гарадзенскай кавярні» ужо не памятаюць, калі апошні раз пакідалі падвешаную каву. Кажуць, яшчэ ў мінулым годзе. Хоць кліентам распавядаюць пра такую ​​акцыю, і яны цікавяцца.

— Неактуальна, ці што. Людзі не разумеюць, што гэта такое. У Гродне ў прынцыпе такога няма. У Мінску так — гэтым карыстаюцца больш. У нас у прынцыпе культура піцця кавы не развітая. Для моладзі гэта актуальна, а для людзей ва ўзросце… старой загартоўкі людзі, — кажа барыста Ілона.

www.instagram.com/p/BzCwFxVosXi/

Яна лічыць, што для прасоўвання ідэі патрэбна добрая рэклама. І каб падобнае ўводзілася не ў адной-дзвюх кавярнях, а больш маштабна. Гэта было б важна для развіцця кававай культуры ў горадзе ў цэлым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024