У Беларусі могуць увесці адказнасць для юрыдычных асоб за дачу хабару. Такая мера прадугледжаная законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй».
Зараз дакумент знаходзіцца на разглядзе кіраўніка дзяржавы, піша belapan.by.

У выпадках, калі суд вызначыць, што хабар даваўся ў інтарэсах юрыдычнай асобы, апошнюю плануецца прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, патлумачыў старшы пракурор ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Максім Зіновік.

«Такая практыка ўжо даўно існуе ў Еўрасаюзе, Расіі, — расказаў ён. — Гаворка ідзе пра подкуп. Калі ён здзяйсняецца ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы, напрыклад, каб выйграць тэндэр, гэтую арганізацыю будзе чакаць адміністрацыйная адказнасць з вялікім памерам штрафу».

Законапраект прадугледжвае, што, пасля таго як хабарадавальнік і хабараатрымальніка адправяцца адбываць пакараньне, у дачыненні да юрыдычныя асобы, у інтарэсах якой быў дадзены хабар, пракурор складзе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Паводле звестак Белстата, у студзені-траўні гэтага года ў Беларусі зафіксавана 1.188 выпадкаў хабарніцтва, што на 33,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага.

У траўні ў Беларусі прыняты дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй, згодна з якім асобы, якія адбываюць пакаранне за карупцыйныя злачынствы, могуць быць датэрмінова вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі толькі ў выпадку памілавання кіраўніком дзяржавы.