Пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі будынка на Савецкай, 1. Прыватная фірма плануе адкрыць там у 2020 годзе новую кропку грамадхарчу.

Гэта мае быць рэстаран усходняй кухні з абедзенай залай на 30 чалавек і барнай стойкай (43 кв.м.) на першым паверсе і банкетнай залай на 8 чалавек (39 кв.м.) на другім.

У дворыку былой “Крыгі” з’явіцца рэстаран усходняй кухні. Пачаліся грамадскія абмеркаванні

Уласнік — фірма «ДемсаГрупп», якой таксама належыць студыя вэб-дызайну DG і крамы вопраткі Istanbul Fashion House.

Камяніцу захаваюць

У справаздачы ад ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) пазначана, што размяшчэнне рэстарана дазволіць захаваць камяніцу канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, якая зараз закінутая і знішчаецца. Рэканструяваць будынак абяцаюць згодна з нормамі Мінкульта, бо гэта частка гістарычнага цэнтра Гродна, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2 катэгорыі.

У час прац у будынку дэмантуюць і заменяць драўляныя перакрыцці, існуючыя цагляныя перагародкі, драўляную лесвіцу, закладуць існуючыя і праб’юць новыя праёмы ў сценах. Новыя лесвіца і перакрыцці будуць маналітнымі. Будуць узмоцненыя фундаменты. Дэкор і сталярка маюць быць адноўленыя так, як гэта было ў арыгінале.

Дворык на Савецкай знакаміты тым, што тут доўгі час працавала галерэя «Крыга», а зараз летам праходзяць «Танцы гарадзенскіх дворыкаў».

У дворыку былой “Крыгі” з’явіцца рэстаран усходняй кухні. Пачаліся грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні працягнуцца да 8 жніўня 2019. З дакументацыяй можна азнаёміцца на сайце гарвыканкама.

Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА (ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе) можна накіраваць:

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, 230 023, пл. Леніна, 2/1, Гродна. Адрас электроннай пошты: [email protected].

ТДА «АРС Дэко», 230 023, вул. Паўлоўскага, 15Б, г. Гродна. Адрас электроннай пошты: virman@t*t.by.

Кантактная асоба: дырэктар ТДА «АРС Дэко» Папова Марына Віктараўна, тэлефон: 8−0152−72−26−85.

Заяву аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА можна накіраваць у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт па адрасе: 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна ці электроннай пошце [email protected] у тэрмін да 24.07.2019 г. Кантактная асоба: намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела рэгулявання забудовы і добраўпарадкавання ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Барэйка Вольга Уладзіміраўна, тэлефон: 8−0152−72−02−60.

Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт па адрасе 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна і электроннай пошце [email protected] ў тэрмін да 24.07.2019 г.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]