Навіны

У дворыку былой «Крыгі» з’явіцца рэстаран усходняй кухні. Пачаліся грамадскія абмеркаванні

Пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі будынка на Савецкай, 1. Прыватная фірма плануе адкрыць там у 2020 годзе новую кропку грамадхарчу.

Гэта мае быць рэстаран усходняй кухні з абедзенай залай на 30 чалавек і барнай стойкай (43 кв.м.) на першым паверсе і банкетнай залай на 8 чалавек (39 кв.м.) на другім.

Уласнік — фірма «ДемсаГрупп», якой таксама належыць студыя вэб-дызайну DG і крамы вопраткі Istanbul Fashion House.

Камяніцу захаваюць

У справаздачы ад ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) пазначана, што размяшчэнне рэстарана дазволіць захаваць камяніцу канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, якая зараз закінутая і знішчаецца. Рэканструяваць будынак абяцаюць згодна з нормамі Мінкульта, бо гэта частка гістарычнага цэнтра Гродна, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2 катэгорыі.

У час прац у будынку дэмантуюць і заменяць драўляныя перакрыцці, існуючыя цагляныя перагародкі, драўляную лесвіцу, закладуць існуючыя і праб’юць новыя праёмы ў сценах. Новыя лесвіца і перакрыцці будуць маналітнымі. Будуць узмоцненыя фундаменты. Дэкор і сталярка маюць быць адноўленыя так, як гэта было ў арыгінале.

Дворык на Савецкай знакаміты тым, што тут доўгі час працавала галерэя «Крыга», а зараз летам праходзяць «Танцы гарадзенскіх дворыкаў».

Грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні працягнуцца да 8 жніўня 2019. З дакументацыяй можна азнаёміцца на сайце гарвыканкама.

Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА (ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе) можна накіраваць:

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, 230 023, пл. Леніна, 2/1, Гродна. Адрас электроннай пошты: gorisp@gorod.grodno.by.

ТДА «АРС Дэко», 230 023, вул. Паўлоўскага, 15Б, г. Гродна. Адрас электроннай пошты: virman@t*t.by.

Кантактная асоба: дырэктар ТДА «АРС Дэко» Папова Марына Віктараўна, тэлефон: 8−0152−72−26−85.

Заяву аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА можна накіраваць у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт па адрасе: 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна ці электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by у тэрмін да 24.07.2019 г. Кантактная асоба: намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела рэгулявання забудовы і добраўпарадкавання ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Барэйка Вольга Уладзіміраўна, тэлефон: 8−0152−72−02−60.

Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт па адрасе 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна і электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by ў тэрмін да 24.07.2019 г.

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024