Прадстаўнікі «ВелаГродна» разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй.

Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы — рэд.].

«Пераадолелі больш за 1000 км за 14 дзён. Паездка прайшла добра, хто планаваў праехаць поўны маршрут, той праехаў, — распавядае прадстаўнік „ВелаГродна“ Андрэй Шавель. — Ці будзем мы ўдзельнічаць у наступных этапах, пакажа час. Шмат што залежыць ад кошту і часу. Такія велатуры арганізоўваюць нашы літоўскія калегі, будзем чакаць ад іх інфармацыю».

Усяго літоўцы плануюць арганізаваць 5 этапаў па 1000 км і так аб’ехаць Балтыйскае мора.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]