Ужо вядомы на ўсю Беларусь 26-гадовы нямецкі падарожнік Яша Бойтлер увечары 16 снежня на сваім жоўтым веламабілі даехаў да Гродна. Тут ён плануе прабыць два дні.

У Беларусі транспарт Яшы ўжо паспелі празваць бананам, байдаркі на колах і жоўтай субмарынай. У нашай краіне падарожнік ужо пабываў у некалькіх гарадах і ўсюды на яго звярталі ўвагу, нават супрацоўнікі ДАІ.

Сваё падарожжа хлопец пачаў 30 лістапада з нямецкага горада Порта-Вестфаліка. Ён праехаў праз цэнтральную Германію, Польшчу і 8 снежня заехаў у Беларусь праз пункт пропуску «Брэст».

Падарожнічае немец на веламабілі Quest, які выпускаюць у Галандыі. Новы каштуе прыкладна 7500 еўра. У Гродна Яша прыехаў з Ліды, да гэтага ён пабываў у Брэсце, Кобрыне, Пінску, Мінску і іншых гарадах.

У Гродна з Ліды за 5 гадзін

«Колькі я праязджаю у дзень дакладна не магу сказаць, усё залежыць ад шматлікіх фактараў: надвор’е і па якой дарозе ехаць, — распавядае Яша. — У Гродна я ехаў з Ліды дзесьці пяць гадзін. Мог разганяцца да 25−30 км/г. Да гэтага я пабываў у многіх гарадах Беларусі, мне ўсюды спадабалася. Уразілі цэнтральныя вуліцы і плошчы, усюды дагледжана. І прырода ў вас прыгожая, гэта асабліва прыкметна калі едзеш. Мне хацелася прыехаць у Беларусь з-за цікавасці, гэта загадкавая краіна для многіх еўрапейцаў. Пабываўшы тут, я ўжо будую новы план падарожжа ў вашу краіну калі будзе цяплей».

Тротуары в Гродно не предназначены для веломобилей
Тратуары ў Гродне не прызначаныя для веламабіляў

Не страшна, што не ведаюць англійскай

У кожным горадзе Беларусі вандроўніка віталі мясцовыя жыхары і прапаноўвалі сваю дапамогу ў выглядзе начлегу або харчавання.

«Гэта пацешна, што столькі ўвагі, але я звычайны турыст і сам за ўсё плачу. А папулярным у Беларусі я стаў толькі з-за свайго незвычайнага транспарту. Беларусы вельмі прыязныя і ветлівыя людзі, заўсёды прапануюць дапамогу. Мяне не бянтэжыць, што не ўсе ведаюць англійскую. Вы жывяце ў Беларусі і размаўляеце на сваіх мовах. Гэта нармальна, гэта не псуе мой настрой і падарожжа па краіне. Пра Гродна я яшчэ нічога не магу сказаць, толькі прыехаў. Буду адпачываць, а пасля знаёміцца», — дадаў падарожнік.

Яша Бойттлер путешественник на желтом веломобиле. Желтый веломобиль из Германии
Яша Бойттлер путешественник на желтом веломобиле. Желтый веломобиль из Германии
Яша Бойттлер путешественник на желтом веломобиле. Желтый веломобиль из Германии
Дабраўся і да Гродна: да нас прыехаў нямецкі падарожнік на жоўтым веламабілі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]