Прадпрымальнік Дзмітрый Яфрэмаў, уладальнік піцэрыі «Форна» па вуліцы 1-й Працоўнай, збіраецца арандаваць участкі на Вялікай Траецкай пад будаўніцтва.

Ён вырашыў пабудаваць адміністрацыйна-гандлёвы будынак на ўчастку паміж будынкамі № 33 і № 39 і № 12 па вуліцы 1-й Працоўнай. Тут размяшчаецца аднапавярховы сядзібны дом, які не ўяўляе гісторыка-культурнай каштоўнасці і захаванне якога не прадугледжана планам забудовы гістарычнага цэнтра Гродна, піша grodnonews.by. Людзям, якія пражываюць у доме, забудоўшчык мае намер выдаць кампенсацыю аж да прадастаўлення ім новага жылля.

Б Троицкая между 33 и 39 сегодня.jpg

У сярэдзіне ўчастка расце шматгадовы дуб, таму новая забудова тут будзе фармавацца вакол дрэва. Будзе праведзена добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі.

На месцы былога падземнага грамадскага туалета па Вялікай Траецкай Дзмітрый Яфрэмаў вырашыў пабудаваць кафэ. Туалет не выкарыстоўваецца некалькі дзясяткаў гадоў. Камунальная служба горада правяла яго абследаванне на прадмет магчымасці капітальнага рамонту і прыйшла да высновы, што рамантаваць яго няма сэнсу.

Б Троицкая между 33 и 39 план.jpg
У Гродзенскім гарвыканкаме далі станоўчы адказ на просьбу Яфрэмава ўзяць у арэнду гэты аб’ект з далейшай яго рэканструкцыяй. Ужо ёсць эскізная прапрацоўка двухпавярховага будынка кафэ з тэрасай.