Калі вам ужо споўнілася 18 гадоў, вы хочаце стаць часткай вялікай музычнай падзеі гэтай восені, прыняць удзел у арганізацыі аднаго з самых маштабных OpenAir, атрымаць досьвед камунікацыі з гасцямі і медыя, завесці новыя карысныя знаёмствы — тады спяшаецеся запоўніць анкету на сайце фестывалю.

7 верасня горад Ліда на дзень стане пляцоўкай для сапраўднага музычнага шаленства — юбілейнага LIDBEER-2019.

Чым вы зможаце дапамагчы?

  • Сустракаць гасцей і выдаваць уваходныя бранзалеты
  • Арганізаваць зону паркоўкі
  • Інфармаваць аб размяшчэнні лакацый на фестывалі
  • Дапамагаць на фудкорце і зонах забаваў
  • Удзельнічаць у працы з журналістамі

Заяўкі прымаюцца да 18 жніўня на сайце lidbeer.by.

LIDBEER па праву называюць самым маштабным фэстам краіны: у мінулым годзе яго наведалі больш за 130 тысяч гасцей. У гэтым годзе арганізатары фестывалю ААТ «Лідскае піва» здзівяць рэкордным лайн-апам. На сцэне гала-канцэрту выступяць сем гуртоў: «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», «АГОНЬ». Хэдлайнеры LIDBEER-2019 — «Элджей» і культавыя рок-гурты «СПЛИН» і «ЧАЙф».