Паркавую скульптуру «Дойлід Гарадніцы» 13 жніўня перанеслі са Швейцарскай даліны на вуліцу Ажэшкі. Помнік паставілі ў тым месцы, дзе ён павінен быў стаяць яшчэ ў 2008 годзе.

Бронзавую паркавую скульптуру ўсталявалі ў даліне Гараднічанкі да святкавання 880-годдзя Гродна. Першапачаткова скульптура Аляксандра Анціпіна павінна была быць усталявана на бачным месцы на вуліцы Ажэшкі, але з-за рамонтных прац «дойліда Гарадніцы» вырашылі часова паставіць у Швейцарскай даліне. І толькі праз 11 гадоў скульптуру паставілі ў тое месца, дзе і планавалі пачаткова.

Каб бачылі турысты: "Дойліда Гарадніцы" перанеслі на вуліцу Ажэшкі
Каб бачылі турысты: "Дойліда Гарадніцы" перанеслі на вуліцу Ажэшкі
Каб бачылі турысты: "Дойліда Гарадніцы" перанеслі на вуліцу Ажэшкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]