Здароўе і спорт

«Нёман» падпісаў серба, каб узмацніць лінію абароны

Прэс-служба гродзенскага клуба 14 жніўня паведаміла аб падпісанні кантракта з 29-гадовым сербскім цэнтральным абаронцам Даніэлем Стойкавічам. Пагадненне з футбалістам разлічана да канца сезона.

Апошні клубам за які выступаў футбаліст быў армянскі «Алашкерт», у складзе якога ён выйграваў чэмпіянат Арменіі (2016/17, 2017/18), узяў нацыянальны кубак (2017/18) і перамог у Суперкубку (2018/19). Футбаліст таксама мае вопыт выступлення ў еўракубках.

Трансфер абаронцы адбыўся вельмі хутка і звязаны з праблемамі ў абароне «Нёмана». Сёлета каманда ўжо двойчы прапускала па 6 галоў у адным матчы. Асаблівыя праблемы ў камандзе з цэнтрам абароны. Запрошаныя перад сезонам Пазняк і Барысаў надзей не спраўдзілі, Кантарыя траўмаваны, Вягера недасведчаны, Горбач нарабіў памылак у матчы з «Шахцёрам», а расійскі гулец Мурачоў яшчэ толькі знаёміцца з беларускім футболам. Кантракт з сербам мае ўмацаваць лінію абароны гродзенскай каманды.

Пасля 17-ці тураў «Нёман» займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 21 ачко. Бліжэйшы матч гродзенская каманда правядзе 16 жніўня ў Гродне і будзе прымаць «Іслач».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024