Пра гэта паведамілі тэлеграм-каналы. Яны сцвярджаюць, што развіццё IT-сферы ў Гродне прызналі немэтазгодным. З 2-га верасня філіял ПВТ перастане існаваць. Супрацоўнікі ўжо пакідаюць працоўныя месцы. Інфармацыю пра закрыццё пацвердзілі нашыя крыніцы ў ПВТ.

Чаму такое рашэнне прынята і што будзе далей, пакуль не каментуюць. Пры тым «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій» працягне існаваць.

У Гродне закрываецца Парк высокіх тэхналогій
Фота: facebook.com
Філіял Парку высокіх тэхналогій у Гродне адкрыўся вясной 2016 года. У цэнтры Гродна на тэрыторыі больш за 1,5 тысяч кв.м. з’явіліся як дасведчаныя IТ-спецыялісты, так і пачаткоўцы. У 2017 годзе адкрыўся адукацыйны цэнтр, дзе вучылі IT «з нуля». Тут працавалі кампаніі-рэзідэнты, у тым ліку EPAM Systems, INSTINCTOOLS, Itransition, IntexSoft, Exposit.