«Вялікая Кніга чэмпіёнаў» раскажа пра біяграфіі вядомых футбалістаў і трэнераў апошняга стагоддзя.

Кнігу напісаў гродзенскі журналіст Вітаўт Руднік, адзін з заснавальнікаў парталу Hrodna.life. Грошы на яе выданне ён збірае на платформе MolaMola.

«26 жніўня мне стукнула 50. У якасці падарунка самому сабе на гэты юбілей я задумаў выданне кнігі, якая павінна стаць вынікам адной з галоўных спраў у маім жыцці. Ужо больш за 30 гадоў у вольны ад журналісцкай і адукацыйнай працы час я займаюся гісторыяй сусветнага футбола», — напісаў аўтар кнігі.

Вынікам гэтай працы стала падрыхтоўка «Вялікай кнігі чэмпіёнаў. 1908−2018 «, піша naviny.by. У гэтай кнізе сабраны некалькі тысяч біяграфічных даведак пра футбалістаў і трэнераў, якія перамагалі ў чатырох самых прэстыжных турнірах нацыянальных зборных каманд: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, чэмпіянатах Еўропы і Кубку Амерыкі.

Адзіны з ураджэнцаў Беларусі, прадстаўлены ў кнізе — Сяргей Гарлуковіч. Ён стаў Алімпійскім чэмпіёнам у 1988 годзе ў складзе зборнай СССР.

Гродзенец Вітаўт Руднік збіраецца выдаць унікальную кнігу пра футбалістаў

«Гэта сапраўды ўнікальнае выданне, аналагаў якому няма ў свеце, — кажа Вітаўт Руднік. — Цвёрды пераплёт, больш за 600 старонак тэксту з унікальнымі фотаздымкамі, з аўтографам аўтара ўсім, хто падтрымае кампанію. Калі вы хочаце павіншаваць мяне з юбілеем, то ведаеце, за які падарунак у гэтым годзе я буду асабліва ўдзячны».

Гродзенец Вітаўт Руднік збіраецца выдаць унікальную кнігу пра футбалістаў