У нядзелю ў гродзенскай Вялікай харальнай сінагозе адбыўся кірмаш Яўрэйскага цэнтра нефармальнай адукацыі. Галоўны акцэнт на ёй быў - знаёмства з клубамі. Арганізатары прадставілі пяць клубаў па розных кірунках: ад тэатральнага мастацтва да кулінарнага майстэрства, піша grodnonews.by.

photo_2019-08-25_15-20-04.jpg
photo_2019-08-25_15-20-12.jpg
photo_2019-08-25_15-20-44.jpg

— Любы ахвотны можа прыйсці і знайсці сябе ў клубе, які яму будзе цікавы. Мы скіраваныя на навучанне, заняткі будуць праходзіць у нефармальнай абстаноўцы і ад чалавека будзе залежаць, хоча ён вучыцца ці не, — распавёў Натан Шамсутдзінаў, дырэктар фонду «Кіслеў» і старшыня Гродзенскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Лейба Найдуса.

На кірмашы прэзентавалі тэатральны клуб «Авангард», музычныя клубы «Блакіт» і «Free music», фотаклуб «Perspekriva» і кулінарны клуб «З усходу і на захад».

photo_2019-08-25_15-19-39.jpg

— На курсах могуць быць слухачы, якім проста цікавы той ці іншы кірунак. А вось у клубы будуць набірацца людзі, якія цікавяцца непасрэдна яўрэйскай культурай. Тэатр, напрыклад, будзе разглядацца ў кантэксце яўрэйскай культуры, — патлумачыў кіраўнік «Яўрэйскага Цэнтра нефармальнай адукацыі імя Фелікса Зандмана».

Наведвальнікі кірмашу змаглі не толькі пазнаёміцца з дзейнасцю клубаў і пакаштаваць традыцыйныя стравы яўрэйскай кухні, напрыклад, але і па жаданні ўступіць у любы з упадабаных.

1.jpg
photo_2019-08-25_15-20-21.jpg
4.jpg
photo_2019-08-25_15-20-37.jpg

— Упершыню наведала нешта падобнае. Мне спадабалася. Я меламан, таму мяне асабліва зацікавіў музычны клуб. Яшчэ паглядзела як гатаваць «Харосет». Аказваецца, гэта страва цікава не толькі сваёй назвай, але і смакам. Трэба будзе паспрабаваць прыгатаваць самастойна. Наогул нефармальная адукацыя дазваляе па-іншаму зірнуць на тое, што адбываецца вакол, навучыцца нечаму і даведацца для сябе нешта новае, — распавядае адна з наведвальніц кірмашу, Анастасія Артамонава.

Па словах арганізатараў, сёлета пройдзе яшчэ адна кірмаш. Ён адбудзецца ў Вялікай харальнай сінагозе ў верасні.

photo_2019-08-25_15-19-57.jpg
photo_2019-08-25_15-21-02.jpg
photo_2019-08-25_15-20-30.jpg