Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенцы прапаноўваюць добраўпарадкаваць яшчэ адзін парк і стварылі петыцыю - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенцы прапануюць стварыць магчымасць для свабоднага наведвання часткі былога парка Панятоўскага, якая захавалася. Ён знаходзіцца паміж вуліцамі Рэпіна і Індустрыяльнай і прыходзіць у запусценне.

— Мы лічым, што адкрыццё доступу да парку станоўчым чынам адаб’ецца на правядзенні вольнага часу жыхарамі не толькі бліжэйшых раёнаў, але і ўсімі гараджанамі. Акрамя таго, дадзены парк мае гістарычнае значэнне і яго адкрыццё зможа стаць яшчэ адной турыстычнай жамчужынай Гродна, — кажуць стваральнікі петыцыі.

Яны спасылаюцца на арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», з якога вынікае, што выканкамы забяспечваюць распаўсюджванне культурных каштоўнасцяў, ажыццяўляюць стымуляванне культурнай дзейнасці грамадзян, праводзяць мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны; арганізуюць работу па добраўпарадкаванні, забеспячэнню належнага санітарнага стану, азеляненні тэрыторый населеных пунктаў; прымаюць меры па забеспячэнні аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Гродзенцы прапаноўваюць добраўпарадкаваць яшчэ адзін парк і стварылі петыцыю

Петыцыю стварылі 27 жніўня. Пакуль пад ёй 37 подпісаў. Зварот накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам праз 15 дзён.

Парк з’явіўся ў 1770-м годзе як частка рэзідэнцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер ад яе засталіся толькі невялікія сляды. Тут жа жыхары спрабуюць адстаяць сажалку, якая цяпер засыхае.


Сажалка на Рэпіна, якая памятае Панятоўскага, высыхае. Яе будуць ратаваць