Днямі міліцыя агучыла прыярытэтную версію знікнення два гады таму 10-гадовага Максіма Марзалюка ў Свіслацкім раёне. Хлопчык бясследна знік 16 верасня 2017 года, а яго пошукі сталі самымі вялікімі ў гісторыі, але выніку не далі, піша n*.by.

Асноўная версія — хлопчык заблукаў у лясным масіве.

Участковы інспектар Андрэй Болбат у інтэрв'ю Звяздзе ўдакладніў версію:

«Максім ішоў па дарозе і пераблытаў напрамкі. Дамоў яму трэба было зварочваць лявей, а ён павярнуў на балота Дзікое. Туды таксама вядуць сцежкі, па якіх ходзяць мясцовыя па рогі аленяў. Гэтыя сцежкі і маглі заблытаць хлопчыка. Ён ішоў проста на балота», — сказаў А. Болбат.