Днём 9 лістапада ў дзіцячую бальніцу даставілі хлопчыка з прыкметамі падзення з вышыні. Па дадзеных следства, 38-гадовая жанчына пакінула траіх малалетніх дзяцей адных дома, а сама пайшла па справах, паведамляе Следчы камітэт.

Хлопчык самастойна забраўся на падваконнік, пакуль старэйшы брат адцягнуўся, адчыніў акно і, страціўшы раўнавагу, выпаў з другога паверха.

Следчыя нагадваюць:

  • кантралюйце месцазнаходжанне сваіх дзяцей і не пакідайце іх адных;
  • тлумачце дзецям правілы бяспечных паводзін;
  • абсталёўвайце вокны блакавальнымі замкамі або блакатарамі.