Скульптуру «Хлебнае дрэва» адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя «Гроднахлебпрама».

Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер.

««Хлебнаt дрэва» — гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, — распавядае генеральны дырэктар «Гроднахлебпрама» Віктар Леановіч. — Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і прыбралі ўраджай. Гэта даніна нашым перапрацоўшчыкам, якія зрабілі муку. І гэта, вядома ж, павага нашым хлебапёкам.

Па словах Леановіча, «Хлебнае дрэва» — гэта сімвал дастатку і дабрабыту. Ён упэўнены, што ў гродзенцаў з’явіцца добрая традыцыя, калі маладыя ў першы дзень свайго сумеснага жыцця будуць прыязджаць да скульптуры па станоўчую энергію і настрой на доўгія гады сумеснага жыцця.

«І яшчэ „Хлебнае дрэва“ гэта падарунак „Гроднахлебпрама“ гродзенцам і гасцям. Сюды можна заўсёды прыйсці, адпачыць і загадаць жаданне. І яно абавязкова спраўдзіцца», — сказаў гендырэктар.

«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
Генеральны дырэктар «Гроднахлебпрама» Віктар Леановіч
Сёння «Гроднахлебпрам» з’яўляецца асноўным вытворцам хлебабулачных вырабаў у Гродзенскай вобласці. Кожны дзень тут выпякаюць парадку 54 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, асартымент якіх пастаянна пашыраецца.

Святкаванні 80-годдзя прадпрыемства працягнуцца 20 верасня ў моладзевым цэнтры «Гродна». Там адбудзецца рэспубліканскі конкурс кандытараў, будзе працаваць хлебны кірмаш з майстар-класамі і дэгустацыямі.

«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"
«Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі "Хлебнае дрэва"

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]