Людзі і справы

Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»

Алена Шчасная — архітэктарка, навуковая кіраўнічка праектаў рэканструкцыі храмавай архітэктуры. Удзельніца праекта «PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы». У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гродзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець у Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал Hrodna.Life і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Стаць архітэктаркай я вырашыла ў апошні школьны год. Сумнявалася, канечне, бо казалі, што паступіць складана. Трэба здаваць малюнак, а ў Воранаве, дзе я жыла, нават школы мастацкай не было. Мама тады сказала: «Нічога табе раіць не буду, гэта твой выбар. Ты хочаш? Спрабуй».

У выніку я не паступіла. Пайшла ў каледж і ўжо пасля працягнула вучыцца, скончыла ўніверсітэт і завочна аспірантуру. Мой дыплом быў пра адраджэнне раёна Нямігі ў Мінску і нават трохі меў рэзананс у прэсе.

Напэўна, праз тое ў Гродне мне адразу далі складаны аб’ект — рэстаўрацыю архірэйскага падвор’я. Ён агромністы як для пачаткоўца - адразу тры будынкі. Падтрымаў тады епіскап Арцемій. Казаў: «Добра, што ты маладая. Тут столькі працы, што, баюся, я да канца і не дажыву». Але, дзякуй Богу, дажыў, усё добра.

Вывучаць храмавую архітэктуру мне давялося самастойна. Ва ўніверсітэце такога курса не было. Шмат дапамагалі з Епархіі, уладыка мноства кнігаў падарыў, аддаў усё, што меў па архітэктуры.

У Гродна я прыехала нехрышчонай. Калі пачала працаваць з храмамі, калегі ўвесь час з гэтага жартавалі. Тады я прыняла хрост. Потым стала сябрам сінадальнай камісіі па захоўванні архітэктурнай спадчыны.

Так сталася, што я архітэктар па жыцці. Я патрапіла ў той асяродак, дзе мне падабаецца. Ніколі не было, каб думала: «Які жах, трэба ісці на працу». І чытаю я не таму, што вось, трэба чытаць. Мне проста цікава. Калі знаходзіш, што табе падабаецца, яно робіцца часткай твайго жыцця, часткай цябе. І ты жывеш тым, што робіш.

Мне падаецца, я не вельмі заўважны чалавек. Невысокага росту, не люблю асабліва прыцягваць увагу да сваёй знешнасці. У гэтым плане я спакойная. Мне дастаткова іншых эмоцый.


Наста Яроцкая: «Я — галоўная гераіня свайго кіно»


Валянціна Шоба: «Я — «прынцэса ў вежы» і не трэба мяне вызваляць


Анжаліка Борыс: «Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш — не саступлю»


Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024