Блінную адкрылі ва ўнутраным дворыку кавярні на Савецкай, 5. Пра гэта ўладальнікі распавялі ў сваім Instagram.
Некаторыя гараджане ўжо паспелі наведаць блінную. У Instagram гродзенка Юлія адзначыла, што ёй спадабаўся інтэр’ер установы, які нагадвае «эстэтычную бабуліну кватэрку».


У меню ёсць крэпы (французскія бліны) з баланьезе, вяндлінай, а таксама салодкімі топінгамі, коштам ад 13 да 25 руб.
Таксама падаюць панкейкі (18-25 руб.). Ёсць з салёнымі дадаткамі накшталт бекону, смажанага яйка і тако. А таксама салодкія – з чарнічным джэмам, карамелізаванай грушай і ананасам. Гатуюць і дранікі з грыбамі, ласосем, мачанкай і тамлёнай свінінай (22–25 руб.).


Блінная ў дворыку «Джезвы» працуе з 8 раніцы без выходных.
Чытайце таксама: Сеткавыя ўстановы ў Гродне пашыраюцца — адразу два адкрыцці за выхадныя



