Мінтранс распрацоўвае праграму па ўкараненні бязвізавага рэжыму ў рэгіянальных аэрапортах і па многіх іншых момантах. Пра гэта журналістам распавёў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.

Паводле яго слоў, у ведамстве ўжо блізкія да завяршэння працы, піша sb.by.

— У ліку апошніх «бязвізавых» зменаў - аб’яднанне бязвізавых зон у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях і іх пашырэнне, — зазначыў намеснік міністра. — Перад гэтым мы ўбачылі, што людзі пачалі ўкладвацца ў развіццё рэгіёнаў, будаваць аб’екты размяшчэння, харчавання, забавы — з’явіўся драйвер для эканомікі і стварэння новых працоўных месцаў. Аб’яднаўшы зоны, мы закальцавалі многія тураб’екты. Наш вялікі рэзерв — у прыездзе наземным транспартам. Турплынь мы можам павялічыць шматкроць, калі бязвізавы ўезд з’явіцца і ў такім фармаце. Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014-м і II Еўрапейскія гульні паказалі: узровень бяспекі, калі мы зрабілі адкрытым ўезд па ўсёй краіне, не знізіўся.

Зараз у міністэрстве працуюць над стратэгіяй развіцця турызму да 2035 года. У ёй будуць вызначацца з падыходамі ў частцы выкарыстання рэзерваў і павелічэння паступлення валюты ў краіну.