Як папярэджвае Дзяржпагранкамітэт 3 кастрычніка з 10.00 у пункце пропуску «Бераставіца» (польскія «Баброўнікі») магчымыя затрымкі.

З 10.00 3 кастрычніка ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ рух транспарту на ўезд у Рэспубліку Беларусь у пункце пропуску «Бераставіца» будзе арганізаваны па адной паласе ў рэверсіўным рэжыме.

У сувязі з гэтым для больш камфортнага і хуткага перасячэння мяжы рэкамендуем ехаць у Польшчу праз бліжэйшыя пункты пропуску «Брузгі» и «Песчатка».

Памежнікі не раяць ехаць у Польшчу праз "Бераставіцу»: будуць чэргі