Здароўе і спорт

Прыклалі ўсе сілы, але прайгралі: ў «Заходнім дэрбі» зноў мацней «Дынама»

Гродзенскі «Нёман» не змог на сваім стадыёне ўвечары 5 кастрычніка абыграць брэсцкае «Дынама». У чарговы раз перамога ў «Заходнім дэрбі» засталася за паўднёўцамі.

Для «Нёмана» гульня ў Гродна супраць «Дынама» з’яўлялася самай важнай у сезоне, ды і каманда Кавалевіча разлічвала ўзяць рэванш за разгром у Брэсце, які адбыўся ў першым крузе чэмпіянату. У «Дынама» на матч у Гродне таксама былі свае планы, берасцейцам нельга было губляць ачкі, калі яны хацелі і далей застацца на вяршыні турнірнай табліцы з 5 ачковым атрывам ад БАТЭ.

У выніку «Заходняе дэрбі» завяршылася цяжкай перамогай «Дынама» з лікам 1:0. На 80-й хвіліне адзіны гол у матчы забіў гродзенец Павел Савіцкі. «Нёман» яшчэ раней меў шанец выйсці наперад, але на 51-й хвіліне гаспадары ўпусцілі сваю магчымасць. Гулжыгіт Алыкулаў не рэалізаваў пенальці.

«Нёман» — «Дынама-Брэст» — 0:1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч адзначыў, што яго каманду папракнуць няма ў чым.

— Добры матч быў, не заслугоўвалі мы паразы, але маем тое, што маем. Якасную, вельмі добрую гульню мы паказалі, але, на жаль, не рэалізавалі тыя моманты, якія ў нас былі. Індывідуальнае майстэрства футбалістаў Брэста ў завяршальнай стадыі аказалася вырашальным. Мы прайгралі, але каманду папракнуць няма ў чым. Мы прыклалі ўсе сілы. Добрая гульня і параза — трошкі розныя рэчы.






















Падзяліцца

Апошнія запісы

Паглядзіце, як будзе выглядаць новы касцёл у Грандзічах

Касцёл святога айца Піа плануюць пабудаваць у Гродне ў новым мікрараёне Грандзічы на ​​рагу вуліц…

1 чэрвеня 2024

Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі

Вытворчы кааператыў імя Крамко з 10 студзеня па 29 лютага прадаваў гародніну і садавіну —…

31 мая 2024

Астраўчанка паслізнулася ля крамы, разарвала звязку і пайшла ў суд па кампенсацыю. «Еўраопт» заплаціў

Жыхарка Астраўца паслізнулася на прыступках крамы "Хіт! Экспрэс". У яе знайшлі расцяжэнне, разрыў і перанапружанне…

31 мая 2024

Жыхары Гродна прапанавалі паставіць у горадзе помнік Быкаву. Вось што адказала Зоя Кулеша з гарвыканкама

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Адказ…

31 мая 2024

У Гродне выдаюць субсідыі на адкрыццё бізнесу: чым займаюцца новыя прадпрымальнікі

З пачатку 2024 года 23 гродзенцам выдалі субсідыю на адкрыццё прадпрымальніцкай дзейнасці. Часцей за ўсё…

31 мая 2024

Расце актыўнасць кляшчоў у Гродне. Якія тэрыторыі ўжо апрацавалі?

Колькасць укусаў кляшчоў сёлета павялічылася на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.  Паразітаў…

31 мая 2024