Ноччу 9 кастрычніка ў адной з кватэр у Гродне быў забіты 48-гадовы мужчына. Пра гэта ў праваахоўныя органы паведаміла брыгада хуткай дапамогі. Супрацоўнікі міліцыі неўзабаве затрымалі падазраванага, паведамілі ў СК.
Паводле дадзеных следства, у кватэры пражывалі мужчына і жанчына. Напярэдадні паміж сужыцелямі адбыўся канфлікт, пасля якога мужчына пайшоў з кватэры. Ноччу 9 кастрычніка ён вярнуўся. Убачыўшы сужыцельку, якая ляжала на канапе разам з іншым мужчынам, ён схапіў кухонны нож і з рэўнасці нанёс 48-гадоваму мужчыну ўдары ў вобласць галавы і цела, ад якіх той сканаў.
З месца здарэння падазраваны ўцёк, але неўзабаве быў затрыманы.
Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 139 (забойства) КК.
Устаноўлена, што ў момант забойства падазраваны быў п’яны. Раней мужчына не быў судзімы.