11 кастрычніка каля 8 раніцы на скрыжаванні вуліц Суворава-Лялевеля пад коламі аўтамабіля апынулася 7-гадовая дзяўчынка, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

7-гадовая дзяўчынка трапіла пад машыну на пераходзе

53-гадовая жанчына на «Мітсубісі» рухалася па вуліцы Суворава ў напрамку кальца на чырвоны сігнал святлафора. У гэты момант па пешаходным пераходзе справа налева дарогу перабягала 7-гадовая дзяўчынка. Жанчына, убачыла яе і пачала тармазіць, сыходзіць лявей, але ДТЗ пазбегнуць не ўдалося. Кіроўца зачапіла пешахода правым крылом аўтамабіля. Дзяўчынка ўпала, пасля чаго яе даставілі ў бальніцу з ударам мяккіх тканін і ранкамі.

7-гадовая дзяўчынка трапіла пад машыну на пераходзе

7-гадовая дзяўчынка трапіла пад машыну на пераходзе

Па факту ДТЗ праводзіцца праверка.