На гоначных спаборніцтвах «FIA Motorsport games», якія праходзяць у Рыме на гэтых выхадных, выступяць два гродзенца, паведамляе autogrodno.by. Удзельнікі будуць змагацца ў чатырох з шасці катэгорый: кібергонках, дрыфце, картынгавам слаламе і GT.

У катэгорыі «Дрыфт» нашу краіну прадстаўляе Дзмітрый Нагула на Nissan 200 SX, а ў катэгорыі GT - Аляксандр Талканіца на Ferrari 488 GT3.

Па выніках кваліфікацыйных заездаў, якія прайшлі 1 кастрычніка, Дзмітрый прыме ўдзел у асноўных гонках - 2 лістапада, сёння.

Падлучыцца да заезду можна ў прамым эфіры на Youtube-канале GTWorld. Дзмітрый выступае з 19:30 па 22:00 па нашаму часу.

У катэгорыі GT выступяць гарадзенцы Аляксандр Талканіца малодшы і Аляксандр Талканіца старэйшы. Сям’я спартсменаў ужо доўгі час жыве і трэніруецца ў Аўстрыі.

Сёння раніцай спартсмены праходзіць кваліфікацыю, спаборніцтвы пачынаюцца ў другой палове дня і працягнуцца ў нядзелю. Расклад тут.