Больш за 150 удзельнікаў сабралася 16 красавіка каля Гродзенскай абласной філармоніі на адкрыццё мотасезона. Адсюль байкерская калона ў суправаджэнні ДАІ і бусаў з танаваным шклом праехала да гандлёвага цэнтра «Triniti». Для Hrodna.life байкеры і гледачы распавялі пра планы на новы сезон.

Без брутальнасці: не рэзалі стужачкі, не пілавалі ланцуга

Мотакалона праехалася па вуліцах Гродна і фінішавала на верхняй парковачнай пляцоўцы ТРК «Трыніці». Тут сустракалі байкераў вядоўцы, дыджэі і гледачы.

Сезон адкрылі сімвалічна — нават без разразання стужачкі. Раней яго адзначалі распілоўваннем ланцуга. Удзельнікаў свята чакалі конкурсы — традыцыйныя і новыя. Параўноўвалі, чый матор раве гучней і хто з байкераў сам рыкае гучней за ўсіх.

Гледачы ўдзельнічалі ў конкурсах з туалетнай паперай і жалезнымі вазкамі з гандлёвага цэнтра. У конкурсе для дзяўчат-матацыклістак перамагла 35-гадовая Анастасія Гулевіч.

открытие мотосезона 2022 Triniti Гродно
Анастасія Гулевіч: «У нас такая сямейная байкерская каманда. Актыўна ўдзельнічаем у конкурсах. Кожны год наведваем адкрыццё і закрыццё мотасезона»

Чытайце таксама: «Не вижу — не еду». Гродненские инструкторы-мотоциклисты, — о ключевых правилах для новичков

Электрамабілі побач з байкамі

Аляксандр Балюк прыехаў у Гродна з Зэльвы. Яму 21 год, у мотасезонах на спартыўных матацыклах ён удзельнічае з 18 гадоў. Ён вылучаецца сярод матацыклістаў незвычайным шлемам. Аляксандр распавёў Hrodna.life, што на такія аксэсуары звяртаюць увагу тыя, хто не ў тэме.

открытие мотосезона 2022 Triniti Гродно
Аляксандр Балюк распавёў, што выкарыстоўвае звычайную накладку на шлем, якую можна купіць у анлайн-крамах. Задача такіх упрыгожванняў - прыцягнуць увагу. Прадмет гонару Аляксандра — яго байк, Honda CBR 600 2004 года.

Акрамя матацыклаў гледачам паказалі электрамабілі. Для Hrodna.life пра іх распавёў Дзяніс з фірмы «Аўтабогі».

открытие мотосезона 2022 Triniti Гродно
Прадстаўленая на адкрыцці сезона мадэль Xpeng P7 можа ездзіць з хуткасцю больш за 170 км/г. Да сотні машына разганяецца за 4,3 секунды. У мадэляў 2021 года выпуску магутнасць рухавіка 430 конскіх сіл, а кошт — каля $ 38 000. «[Гэтыя аўтамабілі] даволі цікавыя і спадабаюцца гродзенцам. Таму сёння менавіта яны прадстаўлены для мерапрыемства».

Чытайце таксама: «Старовольские поймали момент». Как в Гродно делали велосипеды и мотоциклы «Неман»

«Не толькі шум на дарогах»

Таццяна Гарнова, адна з арганізатараў мерапрыемства, распавяла Hrodna.life, што ў планах гродзенскіх байкераў на новы сезон — шмат падарожжаў і мерапрыемстваў з удзелам гараджан «[Праедзем] па гістарычных мясцінах, помніках. Будзем удзельнічаць у дабрачынных конкурсах і акцыях».

Галоўная задача адкрыцця сезона, лічыць Таццяна, нагадаць пра бяспеку на дарогах і прыцягнуць да байкераў станоўчыя эмоцыі гараджан. «У многіх асацыяцыі з байкерамі - толькі шум на дарогах. Стараемся, каб памяняць гэта меркаванне».

Чытайце такакма: Девушка-мотокаскадер: «Стала выполнять смертельные трюки на мотоцикле, потому что безумно влюбилась»