Гродзенская журналістка Наталля Шматко 18 лістапада выклала ў інтэрнэт свой новы фільм пра вёску Княжаводцы, якую спалілі немцы ў 1943 годзе.
Фільм гродзенкі, які здымалі летам 2018 года, ужо атрымаў дыплом лаўрэата ў Доме кіно, на XXIV Міжнародным фестывалі «Раданеж» (Масква).
«Мы зрабілі гэты фільм разам з Андрэем Вашкевічам. Публікую толькі цяпер, бо частка фестываляў патрабавала прэм’ерны паказ. Не буду пісаць пра ўнікальныя здымках і рарытэтныя кадры. Напішу пра людзей. У Вени дома захоўваецца пярсцёнак, які выпадкова застаўся цэлы, а яго ўладальніца — не. Пайшла з жыцця Вера Андрэеўна, але ў фільме яна распавядае, як цудам ўратавалася ў тую пякельную раніцу. Цяпер ужо сівы Рыгор са слязамі на вачах успамінае пра жахі дзяцінства і забітых бацькоў …
Наталля таксама адзначае, што дарма Княжаводцы называюць «малодшай сястрой Хатыні». «Гэта была самая вялікая знішчаная вёска на тэрыторыі Беларусі. 23 ліпеня 1943 года нямецкія акупанты спалілі і забілі больш за тысячу мірных жыхароў гэтай вёскі. Штогод нашчадкі тых, хто выжы,ў прыязджаюць на мітынг-рэквіем з усіх куткоў свету.
Вёска Княжаводцы знаходзіцца ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Да вайны ў вёсцы было каля 300 двароў, жыло не менш за тысячу чалавек. Княжаводцы цягнуліся ад чыгункі да Нёмана на добрых тры кіламетры. Пасля вайны спаленая вёск аднавілася не цалкам. Цяпер хаты раскіданыя, а на месцы былых дамоў па шляху да ракі - поле і лес.
«Гэта цяжкія 25 хвілін. І мне важна, каб пра такія раны на целе нашай гісторыі ведалі і памяталі. Фільм „Княжаводцы“ у бліжэйшы час можна будзе ўбачыць на тэлеканалах СНД, Эстоніі, Фінляндыі, а таксама ў эфіры „БелРос“. Не магу пажадаць прыемнага прагляду — проста паспрабуйце паглядзець», — кажа журналістка.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…