Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне мужчына забіў сужыцельку, якую застаў з былым мужам - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 42-гадовай жанчыны, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.

Крымінальная справа была распачата ў дачыненні да 43-гадовага мужчыны. У канцы верасня 2019 года ён у пакоі інтэрната да смерці збіў сваю сужыцельку. «Па дадзеных следства, супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да жанчыны ён здзейсніў з рэўнасці. Сужыцелька працягвала мець зносіны са сваім былым мужам, распівалі з ім спіртныя напоі», — распавяла Іна Пазняк.

Напярэдадні абвінавачваны заспеў былых мужа і жонку пры сумесным баўленні часу. Збіўшы і выгнаўшы з пакоя мужчыну, ён стаў наносіць ўдары сужыцельцы. Калі зразумеў, што жанчына ўжо мёртвая, паведаміў пра здарэнне суседзям і пакінуў месца здарэння. Неўзабаве мужчыну затрымалі праваахоўнікі. Выяўлена, што ў момант здзяйснення злачынства мужчына быў п’яны.

Фото УСК по Гродненской области
Фота УСК па Гродзенскай вобласці

Падчас расследавання былі канфіскаваныя розныя рэчавыя доказы і па іх атрыманы заключэння судовых медыцынскіх, біялагічных, дактыласкапічнай экспертыз, праведзеных спецыялістамі ГКСЭ. Следчыя дапыталі сведак, з удзелам абвінавачанага праведзены комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, у тым ліку праверка паказанняў на месцы.

УСК па Гродзенскай вобласці мужчыне прад’яўлена абвінавачанне ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК). З моманту затрымання да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.