Мужчына прапаноўваў дзяўчатам, якія аказваюць інтымныя паслугі, дапамагчы з пошукам кліентаў. Аб’явы размяшчаў Укантакце. Але замест кліентаў прыйшлі аператыўнікі, паведамляе rgazeta.by.

Мужчына, нічога не падазраючы, прывёз «дзяўчынку» ва ўмоўленае месца. За паслугі прасіў 100 рублёў. Палова сумы належыла яму, астатняя — дзяўчыне, распавядае начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Сяргей Ціхі. Падчас перадачы грошай мужчыну затрымалі, яго падазраюць ва ўцягванні жанчын у занятак прастытуцыяй. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 171 КК Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя і (або) выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй»). Як высветлілася, да гэтага было як мінімум два эпізоды. Падрабязнасці пакуль не выдаюцца ў інтарэсах следства.

У апошні час супрацоўнікі Гродзенскага РАУС ўзмацнілі работу па супрацьдзеянні прастытуцыі. У гэтым годзе складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да жанчын, якія аказваюць інтымныя паслугі, у тым ліку ў дачыненні да 14 гродзенак і адной жыхаркі Гродзенскага раёна.