Раніцай 15 снежня ў гродзенскую міліцыю паступіла тэлефанаванне аб тым, што ў горадзе замініраваны начны клуб.

Экстранныя службы эвакуявалі з клуба 70 наведвальнікаў. Памяшкання праверылі, але выбухоўкі і іншых небяспечных прадметаў не знайшлі.

Як рассказалі ў міліцыі, пра мінаванне паведаміла 25-гадовая мясцовая жыхарка. Дзяўчыну затрымалі, медыкі выявілі, што яна была п’яная.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, матывам такога ўчынку стала крыўда дзяўчыны на тое, што яе не пусцілі ў клуб.

За ілжывае мінаванне арт. 340 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да пяці гадоў.