Каля 9 гадзін вечара 10 снежня на плошчы Леніна ў прадаўца з вітрыны скралі плюшавага мядзведзя. Прадавец адразу ж паведаміла ў міліцыю. Момант крадзяжу трапіў на відэаздымку, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Падазраванага затрымалі на наступны дзень. Ім аказаўся 17-гадовы гродзенец. Ён падарыў выкрадзенага плюшавага мядзведзя сваёй знаёмай.

Малады чалавек знаходзіўся ў цэнтры са сваім сябрам. Таварыш падышоў да гандлёвай кропкі і непрыкметна скраў цацку. Гэта паспрабаваў паўтарыць і другі, аднак яго заўважыла прадавец. Падазраваны затрыманы, яго дзеянням дадзена прававая ацэнка.