21 снежня ўпершыню ў Гродне пройдзе Xmas Bowl 2019 — калядны турнір па амерыканскім футболе ў закрытых памяшканнях. Гродзенскія «Варвары» прымаюць у гасцях тры каманды з Мінска: «Ураганы», «Паганцы» і «Лоси». Гульні пройдуць у крытым футбольным манежы па адрасе Урочышча Пышкі, 17. Першы ўдар па мячы запланаваны на 14:00.

Амерыканскі футбол у закрытых памяшканнях, або арэна боул — разнавіднасць амерыканскага футбола, адаптаваная для гульні на невялікіх пляцоўках. На полі могуць адначасова знаходзіцца да 8 чалавек, працягласць гульні каля гадзіны. Невялікія адлегласці паміж заліковым зонамі і кароткая працягласць гульні робяць арэну боул вельмі насычаным на відовішчныя моманты відам спорту. За апошнія некалькі гадоў цікавасць да гульні вырасла у некалькі разоў, асабліва ў краінах, дзе няма прафесійнай школы амерыканскага футбола.

Уваход на турнір свабодны. Прыходзьце даведацца больш аб новым для Беларусі спорце, а таксама пазаўзець за ўпадабаную каманду. Для тых, хто хацеў бы загадзя пазнаёміцца ​​з правіламі гульні, невялікі ролік з інструкцыяй.

www.youtube.com/watch?v=z7D2PGQeXh0&feature=youtu.be

Калі: 21 снежня, а 14:00
Дзе: Гродна, Урочышча Пышкі, 17 (крыты футбольны манеж)
Уваход: вольны

Калядны XMAS Bowl 2019 пройдзе ўпершыню ў Гродне. Што гэта такое?